Захварэла ласяня.
З лесу збеглася радня:
Тата, мама, бабка, дзед.
Брат, сястрычка і сусед.
Плача, енчыць ласяня:
– Мне не вытрымаць да дня:
Коле, торгае, скубе
За вушамі і на лбе,
З боку ў бок мяне вядзе,
Галава, як звон гудзе,
Жар абсыпаў галаву...
Не, да дня не дажыву.
Плача мама, плача татка,
Што загіне ласянятка.
Плачуць брат, сястра, сусед,
Але ўсіх суцешыў дзед:
– Пацярпі, дзіцятка, трошкі –
Бо прарэзваюцца рожкі.
Похожие статьи:
Биографии → Сяргей Грахоўскі
Пераказы, дыктанты → Алёшка
Пераказы, дыктанты → На Ласіным возеры
Пераказы, дыктанты → Момант ляснога жыцця
Пераказы, дыктанты → Удзячная ласіха і дзіўнае ласяня