Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алёшка

   Праз лясок ішоў пагранічнік. Раптам ён спыніўся. Зусім блізка нехта цяжка дыхаў. Пагранічнік запаліў ліхтарык. Крокаў за дзесяць стаяла вялікая худая ласіха. Каля яе на лапіне адталай зямлі ляжала кволае ласяня. Ад зыркага святла яно заплюшчыла вочы. Спалоханая маці рванулася ў густы хмызняк.
   Ласяня так-сяк устала на тоненькія кволыя ножкі. Яно дрыжала і цягнулася вільготнай пыскай да святла. Пагранічнік пазваніў на заставу і далажыў пра здарэнне на сваім участку.
   Праз паўгадзіны ласяня ўжо было на заставе. Пагранічнікі паілі ласяня малаком. Нехта назваў яго Алёшам.
(86 слоў)

Паводле М. Грахоўскага

 

Похожие статьи:

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Захварэла ласяня

Пераказы, дыктантыУдзячная ласіха і дзіўнае ласяня

Пераказы, дыктантыАлёшка

Пераказы, дыктантыМомант ляснога жыцця

Пераказы, дыктантыНа Ласіным возеры