Абвясціў светлы май
Сорак пятага года:
«Край!
Сыноў сустракай
З баявога паходу!»
Маладзелі сады.
Маладзела дарога...
Аж чатыры гады
Ты ішла,
Перамога.
Не твая ў тым віна,
Што чакалі багата.
Лютавала вайна.
Стала грознай адплата.
Шлях праз дым.
Шлях праз жах.
Трэба пільна ўглядацца!
Зоркай значыўся шлях,
Пяцікутнай,
Салдацкай.
Зніклі прэч груганы,
Верас журыцца горкі.
Узнялі курганы
Пяцікутныя зоркі.
Перамога,
Пагляд
Твой праменіста бліскаў.
Ззяюць зоркі салдат
На грудзях абеліскаў.
Над імжой,
Над слатой,
Праз паляны, пагоркі, –
Перамогі святой
Пуцяводныя зоркі...
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - За ўсё ўдзячны ім
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Уцякала зіма ад вясны...
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Плошча Перамогі
Пераказы, дыктанты → Нізкі паклон вам, салдаты перамогі!
Пераказы, дыктанты → Дзень Перамогі