Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Мікола Мятліцкі - Плошча Перамогі

Да агню твайго Вечнага —
Мужнага сэрца маёй зямлі —
З ройнага Шляху Млечнага
Тыя збочваюць,
Што ў вечнасць пайшлі.
Горадам ходзяць —
Памяццю курных дарог —
Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.
Блізка-блізка
                       шорганне ног
Чую ўначы. I калі
                        выхапіць золак
                                               плошчу з паўзмроку,
Падпаліць зару ад яе агню,
Чую, як аддаляюцца крокі —
                                        у цішыню, у вышыню.
I тады
          горад абуджаецца дрэмны,
Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.
I вогнікаў-кветак
                               на плошчу прыносіць бярэмак
Яго маладая,
                     як світанне само,
                                                   Любоў.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНізкі паклон вам, салдаты перамогі!

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Яніха

Мікола МятліцкіТворчасць Міколы Мятліцкага

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - За ўсё ўдзячны ім

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Бяссмертнік