Да агню твайго Вечнага –
Мужнага сэрца маёй зямлі –
З ройнага Шляху Млечнага
Тыя збочваюць,
Што ў вечнасць пайшлі.
Горадам ходзяць –
Памяццю курных дарог –
Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.
Блізка-блізка
шорганне ног
Чую ўначы. I калі
выхапіць золак
плошчу з паўзмроку,
Падпаліць зару ад яе агню,
Чую, як аддаляюцца крокі –
у цішыню, у вышыню.
I тады
горад абуджаецца дрэмны,
Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.
I вогнікаў-кветак
на плошчу прыносіць бярэмак
Яго маладая,
як світанне само,
Любоў.
Похожие статьи:
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Бяссмертнік
Пераказы, дыктанты → Дзень Перамогі
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - За ўсё ўдзячны ім
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Салдацкія зоркі
Пераказы, дыктанты → Нізкі паклон вам, салдаты перамогі!