Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Нізкі паклон вам, салдаты перамогі!

   Дзень Перамогі! Ужо каторы раз сустрэла наша Радзіма гэтае вялікае свята. Чым далей адыходзіць дзень дзевятага мая тысяча дзевяцьсот сорак пятага года, тым больш яркім становіцца святло подзвігу, здзейсненага народам. І гэта заканамерна. З кожным годам мы даведваемся пра ўсё новыя і новыя факты гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва гэта датычыць апошніх гадоў, калі вучоныя, пісьменнікі, публіцысты пачалі актыўна счышчаць лоск параднасці з падзей таго вогненнага часу.
   Думаючы пра падзеі адной з самых вялікіх у гісторыі чалавецтва войнаў, нельга абысціся без пытання: «Чаму мы ўсё ж такі перамаглі?» Адказ на яго вядомы. Таму што кожны салдат, кожны чалавек змагаўся тады за сонца, за паветра, за Радзіму, не шкадаваў свайго жыцця дзеля таго, каб доўжылася жыццё Айчыны.
   Гады не могуць згладзіць з памяці вялікі і надзвычай цяжкі подзвіг народа, які адстаяў свабоду, гонар і незалежнасць, які знішчыў страшную, антычалавечую сілу – фашызм.
   Вечная наша ўдзячнасць тым, хто на фронце або ў тыле каваў перамогу!
(152 словы)

З газеты «Звязда»

 

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Плошча Перамогі

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - За ўсё ўдзячны ім