Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Макаль - Смак яблыка

Ён трошкі і як лёд, і як агонь, —
Не толькі вуснаў, і душы патрэба.
Узважваю, паклаўшы на далонь,
Духмяны пругкі плод зямлі і неба.

Няўжо і праўда Еву спакусіў
Каварным богам падасланы д’яблік?
Яе зубамі род людскі ўкусіў
Упершышо сарваны з дрэва яблык.

Учьтнак Евы — пам усім урок:
Не збочыла,
Хоць усявышні скнара
Гразіў жанчыне, што за гэты крок
Смяротная яе чакае кара...

Калі б не подзвіг твой, прамаці Ева
(За што табе на ўсе вякі хвала!),
Не вабіла б тваіх нашчадкаў дрэва,
Што дорыць нам плады дабра і зла.

Скажыце, хіба не мацней за страх
Смак адкрыцця, якім патомкаў будзім?
Ерэтыкі згаралі на кастрах,
Агонь якіх высвечваў праўду людзям.

Цяжар пазнання, быццам дынаміт,
Я валаку, працягваючы пошук:
Адпой рукой —

арбіт міжзорных кошык,

Другой —

кашолку атамных арбіт.


...Клубок праменняў, трапяткі камяк
Сарвеш — і спеласць зазвініць у жмені.
Укусіш яблык — і адчуеш смак
Святла і цемры, вечнасці ў імгненні.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЯблычнае зярнятка

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Яблык

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Яблык

Пераказы, дыктантыСаджанцы

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Яблык