Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.
Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе...
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!
Похожие статьи:
Пятрусь Броўка → Матывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі
Пераказы, дыктанты → Аўгіня
Пераказы, дыктанты → Дзяўчына
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Дзяўчына
Пераказы, дыктанты → Абутак