Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзяўчына

   Што гэта была за дзяўчына! Стройная, у белай сукенцы, якая аблягала тонкі дзявочы стан, з блакітнай стужкай у валасах, яна кружылася ў танцы, няўлоўная і хуткая, як матылёк. Андрэй убачыў яе і ледзь не аслупянеў. Ён быў упэўнены, што такой дзяўчыны няма больш нідзе. Калі Каця падышла да яго, расчырванелая і вясёлая, з прыветнай усмешкай на вуснах, Андрэй ледзь не самлеў ад шчасця. У вачах яе, як і ва ўсёй постаці, адчувалася нешта няўлоўнае, але такое блізкае, мілае і дарагое, што Андрэй адчуў: ён павінен гэта злавіць і ніколі не страціць...

(Паводле А. Чарнышэвіча)

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАбутак

Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка - Ах, што гэта за дзяўчына

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Дзяўчына