Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Танк - У маршы

Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе
Жалеза і песні,
Ў новых маланках, у новым громе.
Свет стары грудзям быў цесны.
 
Цесны завулкі і плошчы нашы.
Граззю і снегам
Іх пазанасіла.
Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,
Песні, штандары і сіла.
 
Толькі каб нашых радоў не ламалі!
Хай з паўдарогі,
Хто слаб, адыходзіць!
Тых, што не вераць у дні перамогі,
Трэба не браць у паходы.
 
Плакаць не будзем над паўшымі ў маршы.
Не, брат, не варта!
Нашто ім малітвы?
З новай адвагай, сілай і гартам
Іх памянём новай бітвай.
 
Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе,
У бурным прадвесні,
Ў новых маланках, у новым громе
Молатам выкутай песні.
 
1935


 

Похожие статьи:

Максім ТанкЖыццё і творчасць Максіма Танка

БиографииМаксім Танк

Максім ТанкДавераснёўская творчасць Максіма Танка

Максім ТанкМаксім Танк - Люцыян Таполя. Ідэйны змест

Максім ТанкМатывы і вобразы паэзіі Максіма Танка