Святло касмічным пылам
рассыпалася ў зале.
Ты рукі апусціла
на клавішы раяля.
Ты нам запела сагу,
што тоіць дно марское,
пра мужнасць і адвагу
загінуўшых герояў.
Як чайкі ў буру, пальцы
на клавішах-ільдзінах
то прабавалі ўзняцца,
то падалі ў глыбіны.
І галасілі гукі,
пакуль ім у тумане
не працягнула рукі,
як промені світання.
Як промені, якімі
ты азарыла мора,
шукаючы любімых,
адплыўшых у прасторы.
Ты клікала іх чула,
аж з рокатам прыліва,
з марскога дна пачула:
– Мы ля гармат, мы жывы.
Похожие статьи:
Максім Танк → Жыццё і творчасць Максіма Танка
Биографии → Максім Танк
Максім Танк → Максім Танк - Люцыян Таполя. Ідэйны змест
Максім Танк → Матывы і вобразы паэзіі Максіма Танка
Максім Танк → Давераснёўская творчасць Максіма Танка