Зацягнула далі
Дыму чорным крэпам,
Два арлы арлуюць
Над шырокім стэпам.
Першы арол чорны.
Чорны – смерць салдата,
Што ляжыць, паранен,
На траве прымятай.
А другі – ўвесь белы,
Белы, яснакрылы –
Вернае каханне
Заручонай, мілай.
Цішыня. І травы
Нат не шалахнуцца.
Толькі чуць, як птахі
За салдата б’юцца.
А ён сам – без сілы
І прыўстаць не можа,
Глядзіць толькі ў неба:
Хто там пераможа?
1961
Похожие статьи:
Биографии → Максім Танк
Максім Танк → Давераснёўская творчасць Максіма Танка
Максім Танк → Матывы і вобразы паэзіі Максіма Танка
Максім Танк → Максім Танк - Люцыян Таполя. Ідэйны змест
Максім Танк → Жыццё і творчасць Максіма Танка