Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Кастусь Жук - Карта роднай Беларусі
Разглядаем
Мы з Марусяй
Карту
Роднай Беларусі.
Колькі сёл тут,
Гарадоў!
Колькі рэчак
І лясоў!
Вадаёмаў жа,
Азёраў
Быццам тых
На небе зорак.
Што й казаць:
Багаты край
І прыгожы –
Чым не рай?