Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Змітрок Бядуля - Шчасце не ў золаце

   Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы, закасаўшы рукавы з вышыўкамі, распусціўшы валасы русыя, пеючы песні дзявочыя.
   Ехаў гасцінцам багаты паніч, ехаў, ды застанавіўся, — відаць, дзяўчынка спадабалася яму. I давай ён гэткую гутарку весці:
   — Я маю зямлі сем валок, стады мае багатыя, коні мае дарагія, парабкі мае адзін у адзін, як тыя дубы на ўзгорку. Пайдзі за мяне замуж, дзяўчынка!
   — Ой, не пайду замуж за цябе: не трэба мне золата, серабра, не трэба багатага молайца. Я кахала аднаго — кахаць буду; цалавала аднаго — цалаваць буду. Ён у цябе парабкам служыць, па мне заўсёды тужыць...
   Кланяўся пан нізка да зямлі — не памагло.
   Кленчыў, як той жабрак пад акном, — не памагло.
   Ой, шчасце не ў золаце, паны!

 

 

Адказы на пытанні:
   1. Твор Змітрака Бядулі прымушае задумацца над тым, што каханне не купіш за грошы.
   2. Твор напісаны празаічнаю моваю, але падобна на верш у прозе. На апавяданне твор падобны тым, што тут ёсць сюжэт: завязка дзеяння, кульмінацыя і развязка, аўтар выкарыстоўвае такія прыёмы як апавяданне, дыялог, апісанне.
   3. Паэтычныя выразы: бялізну кужэльную, валасы русыя, песні дзявочыя, стады багатыя, коні дарагія, наяўнасць рыфмы і рытмічнае гучанне  ўласцівы для фальклору, народнай песні.
   4. Твор "Шчасце не ў золаце" можна назваць вершам у прозе, бо для яго характэрны асаблівы рытм, напеўнасць.

Похожие статьи:

ПераказыШчасце

Максім ТанкМаксім Танк - Шчасце

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Шчасце

Янка МаўрЯнка Маўр - Шчасце

ПераказыПроста радасць