Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Коцева грамата

Раз, два,

тры, чатыры.

Коцю грамаце вучылі.
Ды вурчыць ён

сам сабе:

– Што мне А

і што мне Бэ?

З іх я нават не пад'ем.
Бо ўсё смачнае –

на эМ.

Малако з яго і Мяса,
да якіх я дужа ласы.
І смятаны

ў нас не стане,

калі эМ няма ў сМятане...

– Ціха, коцю!

Не шумі ж!

Чуеш?
Шкрабаецца мыш...

Мыш?!
Яна

таксама з эМ.

Ухаплю яе

ды з'ем!..


Шусь – да норкі.
Не спаймаў.
– Мур-мур-мур!..
– Мяў-мяў-мяў!..

 

Похожие статьи:

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

БиографииВіталь Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок