Выйшлі дзеці на лужок,
на зялёны муражок.
На лужок
на муражок
і пасталі
у кружок.
– Пачакайце трошачку,
мы станцуем
«Козачку»!..
А козачкі белыя
па мураўцы бегалі.
Па мураўцы –
скок ды скок,
патапталі
ўвесь лужок.
Казляняты выбеглі:
– Што ж вы траўку выбілі?!
Ножкамі
затупалі,
рожкамі
застукалі.
Тут пастушка
выйшла ў круг:
– Не тапчыце, козкі, луг!
Рожкамі
не стукайце,
ножкамі
не тупайце!
А вясёлы пастушок
задудзеў тады ў ражок:
– Ду-ду-ду!
Ды ду-ду-ду!
З вамі ў скокі я пайду!
Ах, як добра на лужку,
на зялёным муражку!
Мы б скакалі зноў і зноў,
але нам пара дамоў!
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Козачка-свавольніца
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Несцерка
Биографии → Віталь Вольскі
Биографии → Артур Вольскі
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Пагоня