Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Зялёны Бор

Здароў, Зялёны Бор! Здароў,
суніц хавальнік і арэхаў!
Я, сябар птушак і звяроў,
з табой пабачыцца прыехаў.

З сабою стрэльбу я не браў.
Мне не патрэбна дубальтоўка.
Між хмызнякоў тваіх і траў
пайду блукаць з адным алоўкам.

А ты, Зялёны Бор, не ўтой
свайго жыцця ў таемных сховах!
Я – сябар твой, я ўзяў з сабой
не дубальтоўку, а – аловак.

 

Похожие статьи:

БиографииВіталь Вольскі

БиографииАртур Вольскі

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок