Розныя дзеці
Жывуць на планеце –
Белыя, жоўтыя,
Чорныя дзеці.
Розныя дзеці –
Аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
Забаў і пацех.
Розныя дзеці –
I розныя вочы.
Вочы – як неба.
Вочы – як ночы.
Вочы, што мора
Ўвабралі глыбіні,
Вочы – пад колер
Бязводнай пустыні.
Розныя вочы –
Адзіныя слёзы.
Слёзы – ў хвіліны
Бяды ці пагрозы.
Вось бы зрабіць,
Каб у розных дзяцей
Радасць гасціла
Даўжэй ды часцей!
Вось бы зрабіць,
Каб на нашай планеце
Гора не ведалі
Розныя дзеці!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Слухайце адзін аднаго!
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Хударлявай дзяўчынкай бяляваю...
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Беражы зямлю і неба!
Максім Танк → Творы Максіма Танка для дзяцей
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Дзеці вайны