Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Еўдакія Лось - Хударлявай дзяўчынкай бяляваю...

Хударлявай дзяўчынкай бяляваю
Я расла у глухім мястэчку,
Дзе спяваліся песні слаўныя,
Дзе схіляліся вербы над рэчкай.

Я любіла матулю строгую,
I нястрогага бацьку з вусамі,
I ў палоскі сукенку новую,
Што куплялі ў раённай краме...

I на санках было мне хораша,
I на шыі ў асілка-брата;
Мне здавалася светлым хорамам
З сукаватых бярвенняў хата...

Не лічылася з гэтым вайна,
Як завыла над краем яна...
Падпаліла з бярвенняў хату,
Пахавала ў акопе брата...

I якой толькі ў свеце бяды
Не спазнала я ў тыя гады!..

Што такое бяздом’е сцюжнае,
Што такое бяссонне мужнае,
Што такое, як есці хочацца,
Што такое, як раны сочацца...

I хоць вырасла ўсё ж бялявай,
Не скалечанай, хударлявай, –
Я жадаю, каб век дзіцячы
Размінаўся з бядою, з плачам.

1957

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці