Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Алесь Салавей - Трыялет
Мой бел-чырвона-белы сцяг –
зямлі мае краса і слава!
Імкненне ейнае і справа,
мой бел-чырвона-белы сцяг.
Барвовы шлях зары крывавай,
нябёсаў гладзь, палёў прасцяг –
мой бел-чырвона-белы сцяг,
зямлі мае краса і слава!