Крынічка партызанская –
Струмень
Жывой вады,
Прайшлі тут
Незабыўныя
Суровыя гады...
Паўзлі, як змеі, ворагі
I лезлі
Напралом,
Дыміўся
Лес падпалены,
Замшэлы буралом.
Крынічка партызанская
Цякла з глыбінь
Зямлі,
Спыніць
Патокі бурныя
Фашысты не змаглі.
І сілу неадольную
Ніхто
Не мог скарыць,
Крынічка партызанская
Бяжыць,
Пяе, журчыць!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Голас крынічкі
Пераказы, дыктанты → Крынічка
Пераказы, дыктанты → На беразе лясной крынічкі
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Крынічка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Аб чым пяе крынічка