Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Трохскладовыя памеры

   Трохскладовыя памеры — памеры вершаваныя, у аснове якіх — стопы дактыля, амфібрахія і анапеста. Ужываюцца ў паэзіі не так часта, як двухскладовыя памеры. У параўнанні з апошнімі ў іх радзей сустракаюцца пропускі схемных метрычных націскаў, аднак часцей з’яўляюцца звышсхемныя (пераважна ў анапесце на першым складзе) і цэзуры.
   Колькасць стопаў у трохскладовых памерах вагаецца ад двух («Зімой у лесе» Якуба Коласа, «Бывайце здаровы» А. Русака) да шасці («Urbi et orbi» Максіма Танка, «Гекзаметры» Алеся Салаўя).
   Найчасцей беларускія паэты звяртаюцца да трох- і чатырохстопных трохскладовых памераў. Вось, у прыватнасці, як па-рознаму гучаць адпаведна Д4, Ам4 і Ан4 у аднаго аўтара — Янкі Купалы:

 

Годзе заходняй і ўсходняй культуры!
Для беларуса цана ім адна,
Ўсе вы, панове, аднакай натуры:
З сэрца чужога кроў ссалі б да дна.
(«Годзе!..»)

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя хмары з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.
Мая малітва»)

Як я лесам іду, зважна думкі сную,
Аглядаю святую дубоў грамаду;
Там, як дома, сабе з пушчай песню пяю,
Зважна думкі сную, як я лесам іду.
(«Як я полем іду…...»)
 

   Да трохскладовых памераў адносяцца таксама і трохскладовікі з пераменнай анакрузай (Па3), у якіх нерэгулярная анакруза абумоўлівае спарадычнае з’яўленне ў вершаваных радках то дактылічных, то амфібрахічных, то анапестычных стопаў, што выразна відазмяняе рытмічны малюнак верша. Вось як, напрыклад, мадыфікавалі анакрузы своеасаблівы гекзаметр Максіма Танка:

 

З амфары гэтай даўно
Вінаградны сок выпілі госці.
П’яныя, потым разбілі яе.
Пенелопа
Вымела ўсе чарапкі
За парог свайго дому.
Цудам адзін ацалеў,
А на ім — цень музыкі з жалейкай.
І, хоць вякі прамінулі,
Мы чуем ізноў«Адысею».


   Тут, як бачым, чаргуюцца стопы Д (1, 3, 5, 7, 9 радкі), Ан (2, 4, 6, 8 радкі) і Ам (10 радок). Прычым колькасць стопаў у радках самая розная — ад адной і да трох.
   Рытма-інтанацыйны малюнак Па3 прыдаўся, у прыватнасці, для перадачы элегічнага настрою некаторым беларускім паэтам падчас Вялікай Айчыннай вайны — Аркадзю Куляшову («Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Сцяг брыгады»), Петрусю Броўку («Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі»), Максіму Танку («Мы ў свой горад прыйшлі») і інш.