Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Амфібрахій

   Амфібрахій (ад грэч . amphі — кругом і brachуs — кароткі) —
   1. Адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стопаў; схема гэтага метра наступная: —|— —|— —|—...;
   2. Від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаванне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаванне): —|—.
   Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:

 

Вайсковыя могілкі Мінска
Не будуць варот зачыняць.
Спыніся — далёкі ці блізкі —
Тут маршалы нацыі спяць.

Купала і Колас…...
Раптоўна
Адчуеш свабодна зусім —
Не толькі радком загалоўным —
Ты ўсім абавязаны ім.
(Р. Семашкевіч)

Як лёгка наперад глядзець —
Калі табе дваццаць.
Адзвоніць асенняя медзь —
Як цяжка назад аглядацца...
(Васіль Зуёнак)