Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Род літаратурны

   Род літаратурны - самая агульная катэгорыя ў класіфікацыі літаратурных твораў, адзін з трох (эпас, лірыка і драма) спосабаў адлюстравання рэчаіснасці мастацкай літаратурай.
   Паміж рознымі літаратурнымі родамі існуе цесная сувязь. Так, сучасны раман мае прыкметы не толькі эпасу, але і лірыкі (лірычныя адступленні, лірычная танальнасць апісання з'яў і падзей) і драмы (напружанае дзеянне, маналогі і дыялогі). У некаторых творах (напрыклад, у паэме, баладзе) сувязь гэтая настолькі адчувальная, што гаворка можа ісці пра ліра-эпас як своеасаблівае міжродавае ўтварэнне.
   Усе роды літаратурныя дзеляцца ня віды: эпас - на эпапею, раман, аповесць, апавяданне, драма – на камедыю, трагедыю і ўласна драму, лірыка - на вершы і песні.
   Віды, у сваю чаргу, падзяляюцца на асобныя жанры і жанравыя разнавіднасці (гл. жанр літаратурны). Так, раманы бываюць сацыяльна-бытавыя, гістарычныя, дэтэктыўныя і інш., з вершаваных жанраў вылучаюцца ода, элегія, эпіграма, пародыя і гэтак далей.