Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Літаратурнае краязнаўства

   Літаратурнае краязнаўства - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая займаецца вывучэннем літаратурнай гісторыі пэўнай мясцовасці: вуснай народнай творчасці, сувязей пісьменнікаў са сваім краем, устанаўленнем канкрэтных пісьменніцкіх прататыпаў, якія жылі ці жывуць у дадзенай мясцовасці, і г. д.
   Літаратурнае краязнаўства прыцягвае да сябе не толькі аматараў літаратуры, але і прафесійных літаратуразнаўцаў. У публікацыях па літаратурнаму краязнаўству нярэдка сустракаюцца факты, даты, прозвішчы, якія затым улічваюцца ўсімі даследчыкамі літаратуры, становяцца агульнапрынятымі. З такіх публікацый можна назваць кнігі настаўніка У. Урбановіча "Шляхамі паэтаў і герояў' (1970), журналістаў А. Сінілава "Сцежкамі Прынямоння" (1963) і У. Содаля "Людзьмі звацца" (1977), літаратуразнаўца С. Александровіча "Тут зямля такая..." (1985), краязнаўца Г. Каханоўскага "Адчыніся, таямніца часу" (1964), артыкулы ў перыёдыцы настаўнікаў В. Налецкага, Р. Родчанкі, Г. Равінскага, архівістаў У. Адамушкі, У. Міхнюка, Р. Платонава, Г. Сурмач і інш.