Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Нарысы і эсэ Уладзіміра Караткевіча

   З любоўю расказаў Уладзімір Караткевіч пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду ў нарысе «Зямля пад белымі крыламі». Гэта своеасаблівая энцыклапедыя Беларусі, яе візітоўка. На самым пачатку прыгадаў бусла як сімвал Беларусі. Напісаў пра птушак як пра ахоўнікаў святой і чыстай роднай зямлі. Уладзімір Караткевіч ахапіў у нарысе беларускую гісторыю ад старажытных часоў да 70-х гг. ХХ ст. Арыгінальна і непаўторна выказаўся ён пра краявіды і асаблівасці розных рэгіёнаў Беларусі, пра нацыянальны характар беларуса, пра гістарычныя падзеі, пра славутых грамадскіх і культурных дзеячаў, пра гарады, пра помнікі гісторыі і культуры беларускага народа. У гэтым творы Уладзімір Караткевіч падаў вясельныя абрады і песні, прывёў шмат прыказак і прымавак, асабліва пра сямейныя адносіны. На прыкладзе творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сімяона Полацкага пісьменнік звярнуў увагу на даўнасць і багацце беларускай культуры. У гэтым творы выяўлена душа народа, які прайшоў праз шматлікія выпрабаванні і які жыве багатым паўнакроўным жыццём. Аўтар цікава, для таго часу смела і па новаму глянуў на гісторыю роднай зямлі і яе народа, узвялічыў і апаэтызаваў Беларусь.
   Эсэ «Гэта было 10 сакавіка 1864 года» прысвечана да 100-годдзя з дня смерці Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Караткевіч паведамляе аб падзеях 1864 г. і пра Кастуся Каліноўскага, які быў вялікім чалавекам і кіраваў паўстаннем на Беларусі. Ён аддаў сваё жыццё каб ніхто не асмельваўся называць рабом простага чалавека і крыўдзіць яго, каб не плакалі з голаду дзеці, каб не было прыгону і гвалту, каб квітнела вольнае слова, каб не было няроўнасці.
   У эсэ «Сын Беларусі, сын Прагі» і «Подзвіг Скарыны» Уладзімір Караткевіч уславіў значэнне дзейнасці Францыска Скарыны, вялікім беларускім першадрукары, асветніку, вучоным, мастаку. Ён піша, што «Першы крок твой і твайго грамадства да святла – Кніга, асвета, пісьменнасць. Астатняе прыйдзе з часам…». Мы павінны ганарыцца, што Францыск Скарына, сын купца з Полацка, – беларус. Жыцця не хопіць на тое, што задумаў Францыск Скарына. Родны сын Беларусі і прыёмны сын Прагі, усё жыццё ён бараніў людзей ад духоўнай і фізічнай смерці. Ніхто не ведае дзе ён пахаваны і таму магілай яго прынята лічыць Прагу.

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!