Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Уладзімір Караткевіч. Лісце каштанаў

  Чытаць аповесць Уладзіміра Караткевіча "Лісце Каштанаў"

 

    Антываенным пафасам прасякнута аповесць "Лісце каштанаў" (1972). Гэта ўсхваляваны і журботны ўспамін пісьменніка пра ўласны лёс і лёс свайго пакалення, чыё дзяцінства і юнацтва было апаленае вайной.
   Падзеі твора адбываюцца ў толькі што вызваленым ад фашыстаў Кіеве. Тут, на беразе Дняпра, у горадзе, які ляжыць у руінах, праходзіць са сваімі клопатамі жыццё герояў аповесці — беларуса Васілька Стасевіча, ад імя якога вядзецца апавяданне і які шмат чаго ўзяў ад аўтара, украінцаў Раланда Дзмітрэнкі, Багдана Цара і Яўгена Кульбы, украінкі, малдаванкі, а можа, крыху і цыганкі Нонкі Юніцкай, немца Карла Канецкага, яўрэя Навума Фінееса. Яны ў свае "чатырнаццаць-пятнаццаць-шаснаццаць год" ці то пад акупацыяй, ці то ў партызанах, ці то ў эвакуацыі добра зведалі, што такое вайна.
   Трагічныя падзеі нядаўняга мінулага прысутнічаюць у іхняй памяці і свядомасці, выяўляюцца ў іхніх гульнях і адносінах паміж сабою. Іх глыбока абурае несправядлівасць і жорсткасць: "Знявечаныя, без пары дарослыя, мы ўсё ж не білі ляжачага ботам у бок і не гулялі ў расстрэл".
   Напаўгалодныя падлеткі елі нават мякаць з лопухаў. Але ў іхнім жыцці было нямала і радасцяў. У той час да іх прыйшло і першае каханне. Пісьменнік з цеплынёй згадвае: "Божа мой, якія мы былі маладыя, якія да святасці дурныя і якія бязглузда, па-боску чыстыя!" Ён дакладна раскрывае характары сваіх герояў. Закаханыя Васілька Стасевіч і Нонка Юніцкая мараць пра лепшае, мірнае і шчаслівае жыццё.
   Каб наблізіць гэта жыццё, героі аповесці выношваюць задуму ўцячы на фронт. Але туды яны хочуць трапіць з уласнай зброяй. Таму пайшлі за горад і пачалі адкопваць у глыбокім яры кулямёты і вінтоўкі, якія пакінуў вораг пры адступленні і замініраваў гэту тэрыторыю. Раздаюцца выбухі. З тых падлеткаў толькі двое засталіся жывымі.
   Здарылася гэта тады, калі ападала лісце каштанаў. I той, хто застаўся жыць, заўсёды ў гэты час з горыччу і журбой думае пра сваіх так рана загінуўшых сяброў, пра "знявечанае юнацтва".

Комментарии (1)
лёля бень # 10 апреля 2014 в 20:18 0
Это очень интересно почитайте ок .