Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце

Набыць беларускія кнігі можна на сайтах prastora.by і knihi.by



Адам Гурыновіч - Лірыка

   У вершы «Перш душылі паны...» Адам Гурыновіч з іроніяй гаворыць пра тыя «змены», якія адбыліся ў парэформенны перыяд, калі ў расійскай дзяржаве пачаў усталёўвацца капіталізм:

Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер «сукіны сыны»
За нас узяліся.

   Ні адны, ні другія нічога не далі, толькі «нашу працу ў свой кішэнь пакавалі». Аўтар заклікае «ўсім сабрацца кучай». Аб'яднаўшыся, яны стануць хмарай, з якой пральецца дождж —

У нашай злой долі
Дух падыме у нас,
Як рунь у тым полі.
 

   Як гром з гэтай хмары, «загручыць усім паном загуба ў вочы!»

   Верш «Бор» рытмічнай арганізацыяй, вобразнай сістэмай блізкі да фальклору. Звяртаючыся да бору, аўтар зазначае:

Мы з табой раслі
Уздымаліся,
На адной зямлі
Гадаваліся.
Мы зжылісь з табой,
Бор наш родненькі,
Як з сваёй сумой
Жабрак голенькі.

   Побач з вобразам бору ў вершы паўстае вобраз народа, у якога няма «долі — шчасценька», які жыве ў нястачы і беднасці.

А на нашых людзях —
Усё сярмяжачкі,
А у іх кішанях —
Ні бумажачкі —

піша Адам Гурыновіч.  Аднак услед за гэтым выказвае спадзяванне, што «не будзе ж так векі вечныя», што некалі прыдуць «часы лепшыя!»

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!