Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by ці на сайце oz.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Пятрусь Макаль - Хачу гуляць

Кнопка отправить на печать

Наш Рыгорка анікому
Не дае спакою дома.
Сто разоў, не менш, бадай,
Ён за дзень паўторыць:
– Дай!..
Ручкай ён ківае хвацка,
Што ні рэч –
Малому цацка.
– Дай цукерку! Дай паперку!
– Дай аловак і пяро!
– Дай бліскучую талерку!
– Дай грымучае вядро!
Глянуў хлопчык на аконца,
На якім прылегла сонца,
I гукнуў шчасліва:
– Бач!
Вось які прыгожы мяч!
I бяжыць малыш да таткі:
– Дай хутчэй! Гуляць хачу! –
I ад сонейка ў дзіцяткі
Скачуць зайчыкі ўваччу.
Тут, падумаўшы з хвіліну,
Вось што кажа бацька сыну:
– Калі б мы з табою дома
Сонейка утрымаць маглі,
Дык ураз тады, вядома,
Стала б цёмна на зямлі,
Хай яно на небе ходзіць,
Каб усім было відно,
Хай на досвітку знаходзіць
Сцежку ў кожнае акно!

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!