Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Макаль - Табе, бацькоўская зямля

Агнём хрышчоны, кулямі апеты
Цябе, мой край, пазнаю і здаля:
Лісток кляновы на баку планеты,
Любоў і боль — бацькоўская зямля.
Будзь блаславёны кожны твой куток,
Прастор былінны ад Дзвіны да Сожа,
I Белавеж, і Нарач, як глыток,
Што наталіць тугу па моры можа.
I цытадэль над Бугам, дзе ў сінечы
Нясе паданні дымныя вада
Аб тым, як тут налегла нам на плечы
Вялікая Айчынная Бяда.
I купка ўдоў-сасёнак на пагорку,
Куды мой бацька, дзіўны чалавек,
Стаміўшыся шукаць у небе зорку,
Як у падполле, адышоў навек.
I бель садоў, што слепіць вочы ўночы,
I бусел, што клякоча над гняздом...
Зямля, куды пясчынкаю аднойчы
I я вярнуся, як у родны дом.
Даруй, што я дагэтуль не паспеў
Табе прызнацца, каб усе пачулі.
І ці сыны клянуцца нараспеў
У пачуцці да ўласнае матулі?
Хоць быў з табой і ў шчасці, і ў журбе,
Я не ўзлятаў на той таропкай хвалі,
Дзе, як наперагонкі, рыфмавалі
Сваю любоў грыбную да цябе.
Хіба аздобіш родную зямлю
Зіхотным словам, як партрэт аправай?
Сваёю кожнай чалавечай справай
Хачу сказаць табе сваё «люблю».

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСкарбы нашай Радзімы

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Пераказы, дыктантыГанарымся Бацькаўшчынай

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Радзіма

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...