Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сілабічнае вершаванне

   Сілабічнае вершаванне (ад гр. syllabe - склад) — сістэма вершавання, у аснове якой - раўнамернае чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным націскам у словах: французскай, армянскай, мовах цюркскіх народаў (націск на апошнім складзе), польскай (ня перадапошнім), чэшскай, латышскай, шведскай (на першым) і інш.
Асноўнымі рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага вершавання, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці; найбольш распаўсюджанымі былі васьмі-. дзесяці-. адзінаццаці-, дванаццаці- і трынаццаціскладовікі), з'яўляюцца: міжрадковыя паўзы, клаўзулы, рыфмы, цэзуры.
   Сілабічнае вершаванне сваёй дасканаласці дасягнула ў французскай і італьянскай паэзіі XІ - XІІІ стст. Адтуль яно ў XV ст. перайшло ў Польшчу. З Польшчы, у сваю чаргу, сілабічнае вершаванне на самым пачатку XVІ ст. прыйшло ў беларускую літаратуру, з'явіўшыся, побач з антычным (метрычным) вершам, адной з першых сістэм вершавання пісьмовай паэзіі Беларусі.
   Адзін з першых беларускіх узораў сілабічнага вершавання - верш Францыска Скарыны з прадмовы да кнігі "Іова" (1517) "Богу в троицы единому...", у якім, аднак, не ўсе патрабаванні сілабічнага вершавання цвёрда вытрыманы. Пазнейшыя беларускія сілабісты (А. Рымша, Я. К. Пашкевіч, Афанасій Філіповіч і інш.) больш дакладна трымаліся вышэй названых, я таксама некаторых іншых правіл беларускага сілабічнага вершавання (абавязковасць у вершы сумежнай рыфмоўкі, жаночых клаўзул). Тым не менш і няа іх вершы аказвалі прыкметнае ўздзеянне танічнае народнае вершаванне і жывое беларускае маўленне з яго пераменным націскам у словах.
   Буйнейшым беларускім сілабістам першай паловы XVІІ ст. быў С. Полацкі (1629 - 1680). Пераехаўшы ў 1664 г. у Маскву, ён у сваёй творчасці перайшоў са старабеларускай мовы на стараславянскую і паклаў пачатак рускаму літаратурнаму вершаванню, таксама сілабічнаму. Сілабічнае вершаванне пратрымалася ў рускай паэзіі да першай трэці XVІІІ ст., пакуль В. Традзьякоўскі і М. Ламаносаў не паклалі пачатак рускай сілаба-тоніцы. Што да беларускай паэзіі, то тут сілабічнае вершавання існавала даўжэй. Яшчэ ў XІX ст. ім карысталіся Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч і іншыя паэты. З канца XІX ст. беларускае сілабічнае вершаванне, праслужыўшы паэзіі амаль чатырыста гадоў, перастала існаваць.

Похожие статьи:

ННароднае вершаванне

ВВершаванне (вершаскладанне)

ККвантытатыўнае вершаванне

ААнтычнае (метрычнае) вершаванне

ККвалітатыўнае вершаванне