Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дэталь мастацкая

   Дэталь мастацкая (франц. detaІl — падрабязнасць) — такая падрабязнасць літаратурнага твора, якая з асаблівай сілаю абуджае ўяўленне і творчую думку чытача, нясе значную ідэйна-эмацыянальную і сэнсавую нагрузку. Такімі могуць быць асобныя падрабязнасці пейзажу, партрэта, побыту, маўлення і дзеяння персанажа і гэтак далей. Па словах К. Паустоўскага, мастацкая дэталь "знаходзіцца ў адным шэрагу з удалым вобразам".
   Антон Чэхаў у лісце да брата пісаў: "У цябе выйдзе месячная ноч, калі ты напішаш, што на грэблі каля млына яскравай зорачкай паблісквала шкельца ад разбітай пляшкі і пакаціўся шарам чорны цень сабакі ці воўка і г. д. ".
   Майстрамі мастацкай дэталі з'яўляюцца Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Іван Мележ, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Пташнікаў, Анатоль Кудравец, Алесь Жук, Генрых Далідовіч і інш.
   Часам мастацкая дэталь лейтматывам праходзіць праз увесь твор, вызначаючы нават ягоную назву ("На ростанях" Якуба Коласа, "Плач перапёлкі" Івана Чыгрынава, "Адзін лапаць, адзін чунь" Міхася Стральцова і іншыя).