Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі (Ф. Багушэвіч)

Той люд жыве, што свае песні мае...

Ф. Багушэвіч

   Рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальніка крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры Ф. Багушэвіча часта называюць будзіцелем гістарычнай і нацыянальнай свядомасці беларускага народа. У многіх творах, асабліва ў прадмовах да зборнікаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі", якія лічацца мастацкімі маніфестамі нацыянальнага адраджэння, вяршыняй дэмакратычнай думкі, паэт выступае ў абарону беларускай культуры, мовы і народа.
   Зборнік "Дудка беларуская" пачынаецца задушэўным зваротам Ф. Багушэвіча да ўсіх беларусаў: "Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". У прадмове да зборніка аўтар падкрэслівае спрадвечнасць бацькоўскай мовы, якая такая ж "людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая". "Наша мова для нас святая, – піша Ф. Багушэвіч, – бо яна нам ад Бога даная". Параўноўваючы Беларусь з "Булгарыяй, Харватыяй, Чэхіяй" і іншымі краінамі, якія "маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя" кніжкі і газеты ("і набожныя, і смешныя, і слёзныя"), паэт заўважае, што культурны чалавек павінен ведаць іншыя мовы, але найперш "трэба знаць сваю".
   Аўтар прадмовы нагадвае часы Вялікага княства Літоўскага, калі беларуская мова з’яўлялася дзяржаўнай: "Чытаў я ці мала старых папераў па дзвесце, па трыста гадоў таму пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай чысцюсенькай, як бы вот цяпер пісалася". З гневам ён абураецца тым, што зараз, калі напішаш ліст да бацькоў па-свойму, па-беларуску, людзі высмеюць цябе як дурня і скажуць, што "піша па-мужыцку". Ф. Багушэвіч, не высвятляючы прычын гэтага, з жалем папракае саміх жа беларусаў: "мы самі пусцілі яе (мову) на здзек".
   Паэт лічыць нацыянальную мову найважнейшай формай выяўлення духоўнасці народа. "Гаворка, язык і ёсць адзежа душы", – сцвярджае дэмакрат, злучаючы ў адно людскую душу і матчыну мову. Аўтар, раскрываючы ў творах таямніцы душы простага чалавека, яго імкненне да вольнасці, незалежнасці, не хоча, каб душа беларуса стала чужой, падменнай. Ф. Багушэвіч з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, абыякава ставіцца да лёсу свайго народа, яго культуры і традыцый. "Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, – засцерагае паэт, – каб не ўмёрлі!"
   Уздымаючы голас у абарону роднага люду, паэт-дэмакрат выказвае глыбокую павагу да іншых народаў і іх моў.
   Прадмовы да зборнікаў "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" з’ўляюцца глыбока патрыятычнымі творамі, у якіх аўтар абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы і культуры. На жаль, і сёння, больш чым праз сто гадоў пасля напісання прадмоў, словы Ф. Багушэвіча застаюцца актуальнымі.

 

Похожие статьи:

ЛЛітаратурная мова

ВВершаваная мова

ННяўласна-простая мова

ММова мастацкай літаратуры

ААўтарская мова