Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Купала і кніга

   Рукапіс і кніга з’яўляюцца асноўнымі экспанатамі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Да гэтага часу трапляюць у фонд музея кнігі, пра якія некалі ў сваіх лістах згадваў народны пясняр, якія ён чытаў у маленстве, якімі захапляўся ў юнацтве, перачытваў у гады сталасці. Кола чытання Янкі Купалы было надзвычай вялікім, а любоў да кнігі ён пранёс праз усё жыццё. У наш час, калі для многіх кніга ў яе друкаваным выглядзе адыходзіць на другі план, асабліва карысным і павучальным будзе ўбачыць, як яна спрыяла выхаванню асобы пісьменніка, вучыла жыццёвай мудрасці, дапамагала ў творчых пошуках.
   Прага да кніг пачалася з дзяцінства, калі будучы паэт стаў спасцігаць грамату, і працягнулася праз усё яго жыццё.
   Нямногія ведаюць, што пэўны час Янка Купала служыў бібліятэкарам у Вільні і ў Мінску. Па яго ўласных словах, ён вельмі палюбіў гэтую кніжную работу.
   Чалавек, які любіць кнігі, для якога яны сапраўды скарб, безумоўна, марыць і пра ўласную бібліятэку. Добразычлівы і шчыры Янка Купала з маладосці збіраў сваю бібліятэку, дарыў кнігі са свайго збору, даваў карыстацца, перадаваў у бібліятэкі. На жаль, унікальная бібліятэка Янкі Купалы не захавалася, яна згарэла разам з домам паэта ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
   Для народнага песняра кніга была вялікай каштоўнасцю, спадарожніцай на працягу ўсяго жыцця, яна дапамагала яму, давала адказы на вечныя пытанні пра мінулае, сучаснае і будучае.
(217 слоў)

Паводле Ф. Ваданосавай

 

Похожие статьи:

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора