Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Спрадвечнае імкненне

   Лес шумеў адразу за хатаю. Вецер гуляў адталым голлем у густых кронах, і ўнізе, каля камлёў, пахла звільгатнелым мохам і адсырэлай карой.
   Выглядала на рэдкіх прагалінах ярка-зялёная, як перамытая, дзераза, а ў наледзянелых яшчэ гнёздах ляжалі палушчаныя за зіму яловыя шышкі, пакуль што чакалі сваёй пары круглыя, з павыцінанымі беражкамі лісты пралесак.
   Але ўжо жывы дух цяпла і неспакою панаваў у лесе. I ніводная расліна, ніводны парастак, ніводнае дрэва і ні адна жывая істота не думала ў той час пра смерць. Такой гармоніяй дыхала ўсё жывое, такой адзінай, непадзельнай стыхіяй імкнулася жыць, і любіць, і нараджаць новае жыццё, што, здавалася, няма на свеце такой сілы, якая б магла спыніць, суняць гэтае неадольнае, спрадвечнае імкненне... I хіба толькі адна старая елка не падзяляла гэтай радасці вясновых народзін: яна шумела трывожна, глуха. I толькі Паўлюк чуў і разумеў яе шум. Ён адбіваўся ў яго сэрцы прадчуваннем блізкай і немінучай бяды.
   Прырода ажывала, і з кожным днём усё шырэй і смялей разнімала свае абдымкі вясна.
   То была апошняя Паўлюкова вясна.
(169 слоў)

Паводле X. Лялько.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыВыстаўка

ІншаеХрысціна Лялько - Касцы

Пераказы, дыктантыСустрэча з сапраўдным мастацтвам

Пераказы, дыктантыПершы снег

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна