Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сустрэча з сапраўдным мастацтвам

   То была мая першая сустрэча з сапраўдным мастацтвам. Тут найперш была роднасць, яднанне тваёй душы з тым светам, у які цябе нязмушана, але настойліва вёў мастак. Гэта быў твой свет.
   Я пераходзіла ад карціны да карціны, як усё роўна ступала па распаленых камянях мінулага. Яно паўставала перад вачыма – шарачкава-беднае, гаротна-цяжкае, гераічна-мужнае. I да апошняй кропелькі тваё. Мастак міласціва вяртаў яго тваёй душы, як неразумна і балюча страчаны скарб, без якога і душа твая не душа, без якога і ты не чалавек.
   Я часта прыходзіла сюды і сядала насупраць партрэтаў беларускіх сялян. I глядзела. I заўсёды лавіла сябе на тым, што так я гляджу на фатаграфіі сваіх продкаў, калі прыязджаю дахаты. Пажоўклыя ад часу, тыя здымкі збераглі родныя і незнаёмыя абліччы. Гэта былі ўжо не проста партрэты, напісаныя таленавітым мастаком. Я ўглядалася ў твары сваіх продкаў. Я пазнавала іх. Мудрых, стомленых жыццём і працаю, але ўчэпістых, цягавітых, з непатольнаю прагаю жыцця ў спакойных славянскіх вачах. Я забывала ў такія хвіліны пра ўсё на свеце...
(170 слоў )

Паводле Х. Лялько.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСіла мастацтва

Пераказы, дыктантыМалюнак

Пераказы, дыктантыЗахавальнікі гісторыі

Пераказы, дыктантыЯднанне

Пераказы, дыктантыІмя Ахрэмчыка