Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Птушыныя гнёзды

   Вясною птушкі вяртаюцца з выраю на радзіму і пачынаюць віць новыя гнёзды.
   Буслы робяць гнёзды на дрэвах, нават на воданапорных вежах. Майструюць буслянкі адразу на шмат гадоў, а вясною толькі рамантуюць іх.
   Чорныя кучкі галля ў вершалінах дрэў – гэта грачыныя гнёзды. Калі на дрэвах зазелянее лісце, іх будзе цяжка заўважыць.
   Вясковыя і гарадскія ластаўкі лепяць гнёзды пад дахамі, каб туды не дабраліся каты. Робяць жытло з камячкоў зямлі, сцяблінак, валаскоў, нітачак. Змочваюць слінаю, перамешваюць і прыклейваюць да сцен. Унутры высцілаюць сухімі травінкамі, пер’ем.
   Берагавыя ластаўкі майструюць гнёзды ў глыбокіх норках. Кормяцца яны пераважна мошкамі, ловячы іх на ляту ў паветры. Над цёплаю рачною вадою шмат мошак. Таму для сваіх птушыных калоній і абіраюць берагавыя ластаўкі абрывістыя пясчаныя берагі.
   Сінічкі ў вырай не адлятаюць. Селяцца яны не толькі ў лясах і зарасніках уздоўж рэк і ручаёў, але і ў парках, садах. Гнёзды робяць у дуплах дрэў, у шчылінах будынкаў, нават у вулічных ліхтарах. Майструюць жытло з сухіх галінак, травінак, імху. Унутры высцілаюць валаскамі, поўсцю, раслінным пухам.
(167 слоў)

(Паводле А. Жука)

 

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")