Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Партрэт першадрукара

   Надзвычай цікава разглядаць цудоўныя малюнкі-гравюры Скарынавых кніг.
   Некаторыя вучоныя лічаць, што Скарына сам рабіў да сваіх кніг малюнкі. На адным з іх мы бачым партрэт першадрукара. Скарына працуе ў кабінеце сярод кніг і навуковых прылад. Цішыню і глыбокі роздум вучонага вартуюць скульптуры львоў. Вадзяны гадзіннік нагадвае пра тое, што час ляціць вельмі хутка і чалавек не павінен траціць яго на пустыя і нявартыя справы. А вось на малюнку пчала. Гэта напамінак, што трэба браць прыклад з яе працавітасці.
   Сам першадрукар у доктарскай мантыі сядзіць за рабочым столікам. У руках у яго пяро, перад ім ляжыць сшытак, а справа – вялікая разгорнутая кніга. Скарына перакладае Біблію.
   На гэтым партрэце змешчаны і герб першадрукара – сонца і месяц у час зацьмення. Яго тлумачаць па-рознаму, але можна беспамылкова сказаць, што герб сцвярджае перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю. Менавіта гэтаму прысвяціў Скарына сваё жыццё.
(143 словы)

Паводле У. Арлова

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЭпоха Францыска Скарыны

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыСпадчына Скарыны

Пераказы, дыктантыФранцыск Скарына

ІншаеФранцыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"