Надзвычай цікава разглядаць цудоўныя малюнкі-гравюры Скарынавых кніг.
Некаторыя вучоныя лічаць, што Скарына сам рабіў да сваіх кніг малюнкі. На адным з іх мы бачым партрэт першадрукара. Скарына працуе ў кабінеце сярод кніг і навуковых прылад. Цішыню і глыбокі роздум вучонага вартуюць скульптуры львоў. Вадзяны гадзіннік нагадвае пра тое, што час ляціць вельмі хутка і чалавек не павінен траціць яго на пустыя і нявартыя справы. А вось на малюнку пчала. Гэта напамінак, што трэба браць прыклад з яе працавітасці.
Сам першадрукар у доктарскай мантыі сядзіць за рабочым столікам. У руках у яго пяро, перад ім ляжыць сшытак, а справа – вялікая разгорнутая кніга. Скарына перакладае Біблію.
На гэтым партрэце змешчаны і герб першадрукара – сонца і месяц у час зацьмення. Яго тлумачаць па-рознаму, але можна беспамылкова сказаць, што герб сцвярджае перамогу святла над цемраю, ведаў над невуцтвам, жыцця над смерцю. Менавіта гэтаму прысвяціў Скарына сваё жыццё.
(143 словы)
Паводле У. Арлова
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Францыск Скарына
Пераказы, дыктанты → Мастацкая Скарыніяна
Пераказы, дыктанты → Спадчына Скарыны
Іншае → Францыск Скарына - З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Пераказы, дыктанты → Эпоха Францыска Скарыны