Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Паласатыя зайцы

   Вечарамі мы з бабуляй чыталі кніжкі. Смяяліся, жартавалі. Раптам я спытаў у бабулі:
   – Дзе нашы вязаныя пальчаткі?
   – Навошта табе?
   – Будзем рабіць зайцо́ў з пальчатак…
   Часам выдаюцца вельмі сумныя дні. У такіх выпадках патрэбна маленькая радасць. Напрыклад, можна зрабіць зайца з вязанай пальчаткі. І ён абавязкова раскажа што-небудзь вясёлае.
   Бабуля сумна сказала:
   – У мяне толькі паласатыя пальчаткі.
   – Значыць, у нас будуць паласатыя зайцы, – радасна прамовіў я.
   Вячэру мы гатавалі на чацвярых: на мяне, бабулю і двух паласатых зайцоў. За сталом зайцы спявалі, чыталі вершы, расказвалі смешныя гісторыі.
(88 слоў)

(Паводле А. Мальчэўскай)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСхватка на палянцы

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Заяц моркву вартаваў

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Заяц

Артур ВольскіАртур Вольскі - Свой заяц у лесе

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык