Вечарамі мы з бабуляй чыталі кніжкі. Смяяліся, жартавалі. Раптам я спытаў у бабулі:
– Дзе нашы вязаныя пальчаткі?
– Навошта табе?
– Будзем рабіць зайцо́ў з пальчатак…
Часам выдаюцца вельмі сумныя дні. У такіх выпадках патрэбна маленькая радасць. Напрыклад, можна зрабіць зайца з вязанай пальчаткі. І ён абавязкова раскажа што-небудзь вясёлае.
Бабуля сумна сказала:
– У мяне толькі паласатыя пальчаткі.
– Значыць, у нас будуць паласатыя зайцы, – радасна прамовіў я.
Вячэру мы гатавалі на чацвярых: на мяне, бабулю і двух паласатых зайцоў. За сталом зайцы спявалі, чыталі вершы, расказвалі смешныя гісторыі.
(88 слоў)
(Паводле А. Мальчэўскай)
Похожие статьи:
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Свой заяц у лесе
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Заяц
Пераказы, дыктанты → Схватка на палянцы
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Заяц моркву вартаваў