Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ляўкі

   Ёсць на Аршаншчыне невялікая вёска Ляўкі. Яна знаходзіцца далёка ад раённага цэнтра. Няма паблізу і вялікіх, бойкіх дарог. Вольна распаўзліся яе хаты ўшыркі і ўпоперак па беразе Дняпра, па прырэчных выспах і курганах, сярод чароўных запаведных лясоў.
   Знешне звычайная вёска. Тут такія ж, як і на Гродзеншчыне ці Гомельшчыне, драўляныя хаты з адным-двума вокнамі ў гародчык ці прама на вуліцу. Такія ж, як і на Брэстчыне ці на Магілёўшчыне, рыплівыя веснічкі ці вароты. Такая ж агароджа з вуліцы: дзе з частаколу, дзе фабрычны штыкетнік, а дзе і проста жэрдка папярок, абы скаціна не лезла. Ля многіх хат высяцца тэлевізійныя антэны. Гаманлівыя купкі жанок ля калодзежа...
   І ўсё ж Ляўкі сёння больш вядомыя, чым іншыя вёскі. Вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Тут, у Ляўках, доўгі час жыў і працаваў Янка Купала.
(138 слоў)

(Паводле В. Рабкова)

 

Похожие статьи:

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы

Пераказы, дыктантыКупалаўскія Ляўкі

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Пераказы, дыктантыКупалаўскі мемарыяльны запаведнік

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа