Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Купалаўскія Ляўкі

   У вёску Ляўкі, на маляўнічы бераг Дняпра, варта прыехаць хаця б для таго, каб зразумець, якім паветрам дыхаў і жыў народны паэт Янка Купала. Калісьці ён трапіў сюды зусім выпадкова. Прыехаў па справах камандзіроўкі, ды так палюбіў гэты край, што вырашыў пабудаваць тут дачу.
   Купала штогод прыязджаў у Ляўкі і жыў там з ранняй вясны да позняй восені. Каб уявіць, як добра яму тут пісалася, варта зайсці ў будынак дачы пісьменніка. Прыглушанае святло, пах свежага дрэва, прыемная прахалода.
   Ляўкі спадабаюцца аматарам даўніны – тут шмат рарытэтнай мэблі і тэхнікі. Аўтааматарам прыйдзецца даспадобы бліскучы купалаўскі шэўрале, які стаіць у гаражы. Цікава, што такіх мадэляў аўтамабіляў сышло з канвеера крыху больш за дзве тысячы. І толькі адзін з іх трапіў у Беларусь, і па распараджэнні ўрада атрымаў яго менавіта Купала.
(129 слоў)

Паводле Л. Мінкевіч.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыМастацкая Скарыніяна

Пераказы, дыктантыТут нарадзіўся Мележ

Пераказы, дыктантыСцяжынкамі Янішчыц

Пераказы, дыктантыМясціны Коласа

Пераказы, дыктантыМашына часу