Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Геша

   Пакалечылася Геша яшчэ малой.
   Аднойчы Гешына маці павяла дзяцей на луг. Гусяняты скублі траўку, маці грэлася ў пяску. Раптам, нібы камень з неба, упаў на малых коршак. Маці ад страху страціла голас. Калі апамяталася, коршак з гусянём узляцеў высока. Аднак гусяня было цяжкое. Малое вырвалася з кіпцюроў і ўпала ў бульбоўнік. Там яго і знайшлі.
   Імя гусяняці далі дзеці. Як гуску дасталі з кошыка, усе абступілі яе, пачалі частаваць. Гуска толькі дзякавала: «Ге! Ге!». Так з’явілася ў Гешы імя.
   Гаспадыня часта казала гусцы:
   – Ах ты, мая разумніца, ах ты, мая залатая!
   Геша радавалася:
   – Ге! Ге! І ты залатая!
(99 слоў)

(Паводле А. Васілевіч)

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Гусанькі

Пераказы, дыктантыНікога не было дома