Пакалечылася Геша яшчэ малой.
Аднойчы Гешына маці павяла дзяцей на луг. Гусяняты скублі траўку, маці грэлася ў пяску. Раптам, нібы камень з неба, упаў на малых коршак. Маці ад страху страціла голас. Калі апамяталася, коршак з гусянём узляцеў высока. Аднак гусяня было цяжкое. Малое вырвалася з кіпцюроў і ўпала ў бульбоўнік. Там яго і знайшлі.
Імя гусяняці далі дзеці. Як гуску дасталі з кошыка, усе абступілі яе, пачалі частаваць. Гуска толькі дзякавала: «Ге! Ге!». Так з’явілася ў Гешы імя.
Гаспадыня часта казала гусцы:
– Ах ты, мая разумніца, ах ты, мая залатая!
Геша радавалася:
– Ге! Ге! І ты залатая!
(99 слоў)
(Паводле А. Васілевіч)
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Гусанькі
Пераказы → Нікога не было дома