Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясновыя клопаты

   У гаі неўпрыкмет пацямнела: сюды апусцілася стая гракоў. Яны пачалі перагаворвацца, быццам раіліся, як лепей пачаць работу. Тады адзін, найбольш маўклівы, самы, відаць, паважаны ў іх надзвычай шумным тлуме, пераляцеў на маладую бярэзіну. Вяршок адразу ўгнуўся пад дужаю птушкаю. Грак нейкі момант не стуляў крылаў, падтрымліваў раўнавагу, каб не грымнуцца вобземлю. Перастаўшы гайдацца, ён пасядзеў у спакоі, нібы нешта думаў ці разважаў, затым прымерыўся да ніштаватай галінкі, спрактыкавана сціснуў яе ў моцнай дзюбе і перашчыкнуў, як нажніцамі.
   Гэта быў сігнал. Ножны пачалі працаваць на кожным дрэве. Гракі бесперастанку абразалі галлё і ляцелі майстраваць гнёзды, цяжка махаючы вялікімі, як бы адсырэлымі ў вільготным паветры крыламі.
   Раптам на дол упала кропля. Адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно сціх і нідзе не нахмарвае? Ды вось яно што! Гэта бярозы развітваюцца з адламаным веццем, шкадуюць, што ніколі не зашуміць яно лістамі. Не сказаць, што плачуць, а спалоскваюць сокам параненыя мясціны, каб хутчэй загаіліся.
(156 слоў)

Паводле М. Лужаніна.

Похожие статьи:

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Беларускаму народу

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Смутная радасць

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Чарнобыльскі вецер

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Добры хлопец Дзік

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - Снег – трэці дзень...