Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясна ў Мілавічах

   Вясна ў Мілавічах пачыналася дружна. З прыходам вясны Мілавічы глухлі ад птушынай гаманы. Бяздомныя птахі ці то не знаходзілі прыстанішча ў лесе, ці то проста імкнуліся ўладкавацца бліжэй да чалавечага жытла. Незлічонымі чародкамі яны запаўнялі ўсе вуліцы, кожны двор, з дакорам пазіралі на людзей, быццам ушчувалі: «Людцы добрыя, самі ўладкаваліся, а як быць нам?»
   Аляксей падгаварыў Сашку дапамагчы яму змайстраваць пару шпакоўняў і павесіць на вольхах пад вокнамі. Сашка ахвотна згадзіўся. Чалавек ён быў працавіты, кампанейскі, да таго ж любіў усё жывое. Каля шпакоўняў адразу ўсчалася калатня паміж бескватэрным птаствам. Давялося майстраваць яшчэ дзве шпакоўні. Павесілі іх на маладзенькіх рабінках, што раслі ў самым канцы агарода, непадалёк ад сукаватага вяза.
   Разглядаючы магутную крону вячыстага дрэва, Аляксей прапанаваў змайстраваць буслянку. Сашка весела падахвоціў: «Давай зробім! Толькі дзе возьмем барану?»
   Барану знайшлі за кузняй, дзе валялася розная старызна.
   Буслянку ладкаваў Аляксей. Надвор’е ў нядзелю стаяла цёплае, бязветранае. Прыемна было босымі нагамі, як некалі ў маленстве, абхапіць камель дрэва, спрытна ўскараскацца пад самую вершаліну. Там Аляксей падрэзаў таўшчэзнае сучча пілкай, скінуў яго ўніз, трывала замацаваў барану. Сашка стаяў пад вязам і падказваў знізу, дзе паставіць нагу, якога сучка трэба асцерагацца.
   З ганка за Аляксеем пільна цікавалі суседкі, вачэй не спускалі. Неўзабаве да іх падышла бабуля, паглядзела з-пад рукі на вяз, на ўзрушанага Аляксея і сказала: «Прапаў чалавек, хутка ажэніцца!»
(219слоў)

Паводле В. Праскурава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая