Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясковы вечар

   Надыходзіць ціхі і спакойны вечар. Сонца яшчэ не зайшло. За суцэльнай паласой хмар, што найбольш падобны на шызы туман, яго зусім не відаць. Вечар пахмуры, але вельмі парны, зямля ўся яшчэ гарачая.
   У дварах пахне сурэпка, што прыносяць з палёў на корм жывёле, пахне з агародаў завялым памідорным бацвіннем. З комінаў хат уздымаюцца слупы дыму. Журботна шапочуць лісцем таполі, якія растуць усюды паўз двары.
   У пачатку вуліцы пачынае ўздымацца воблака пылу, і вось ужо відаць, як ідуць з пашы каровы. Вуліца адразу напаўняецца тупатам капытоў, мыканнем кароў, бляяннем авечак.
   Нізка над зямлёй носяцца цэлыя чароды ластавак, што ловяць мошак. Чырыкаюць у галінах таполяў канаплянкі, а ў хлявах і ў пуньках мосцяцца на седалы куры. Часам сарвецца каторая, і чутно тады, як яна лапоча крыламі.
   Здзіўляюць малюнкі прыроды, якія выпісаны так дэталёва, з такой мастацкай сілай, што здаецца: ты сам сядзіш у двары на лавачцы і прыслухоўваешся да гукаў вясковага вечара.
(150 слоў)

Паводле М. Лупсякова

 

Похожие статьи:

Янка ЖурбаЯнка Журба - У зімовы вечар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Ціхі вечар

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вечар на захадзе ў попеле тушыць...

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Вечар

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар