Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вясенні дзень

   Той вясенні дзень быў асабліва ціхі, чысты. Уранні прашумеў кароткі цёплы дождж, і цяпер усё вакол блішчала...
   Салдаты вылазілі з бліндажоў, хадзілі па лесе, які пах дажджом. Як не хацелася ў тыя хвіліны, каб чый-небудзь стрэл разарваў гэты мірны спакой!
   Я стаяў у акопе і глядзеў на другі край лугу. Каля варожай траншэі раптам падняўся немец. Вось ён скокнуў цераз бруствер і спакойна выйшаў на луг. Спыніўся, прысеў, усміхнуўся. Праз хвіліну ў яго руцэ чырванеў пучок медуніц.
   І тут я ўспомніў, што дзесьці наперадзе ляжыць снайпер Каця Махневіч. І ўпершыню за вайну я спалохаўся за жыццё немца. А той, не спяшаючыся, быццам яго асцерагала ад смерці сама вясна, улез у акоп і знік за брустверам...
   У прыцемках, калі ўжо першыя зоркі заблыталіся ў спляценні бярозавых галінак і птушкі сціхлі, у бліндаж зайшла Каця. Рыжаватая, маленькая, яна паглядзела на ўсіх вінаватымі вачыма, паклала на стол букецік медуніц і замест рапарта проста па-дзявочы сказала:
   – Вясна якая прыгожая! Аж галава кружыцца.
   І ўсе яе зразумелі.
(164 словы)

(Паводле В. Хомчанкі)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАбуджэнне

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Пераказы, дыктантыПрыход вясны