Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Баравік пад парасонам

   На ўскрайку лесу вырас вялікі мухамор. Грыбнікі праходзілі міма яго. Каму патрэбны ядавіты грыб?
   Пайшоў Васіль у грыбы і ўбачыў той мухамор. Спыніўся, залюбаваўся прыгажосцю грыба. Які ён яркі! Баравікі, сыраежкі, рыжыкі – усе грыбы хаваюцца ў траве, імху, пад лісцем. А гэты мухамор адразу ў вочы кідаецца.
   Над мухаморам схілілася сухая галінка сасны, і грыб упіраўся ў яе шапкай. Многія грыбнікі бачылі, што галінка перашкаджае расці мухамору. Але ніхто не дапамог грыбу, не зламаў той галінкі. Людзі не хацелі ратаваць грыб, які ў кошык не пакладзеш.
   Васіль прысеў перад мухаморам і зламаў сухую галінку, у якую ўпіралася шапка грыба. Мухамор вызваліўся, хіснуўся, і пад шырокай чырвонай шапкай Васіль убачыў баравік. Гэты хітрун схаваўся пад мухаморам, быццам парасонам накрыўся.
   Васіль усміхнуўся. А мухамор нібы падміргнуў яму сваімі белымі кропкамі і сказаў: «Ты дапамог мне, а я табе за гэта баравік падарыў!»
(143 словы)

(Паводле В. Хомчанкі)

 

Похожие статьи:

Кастусь ЖукКастусь Жук - У бары

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Як грыбы збіраліся на парад

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы

Максім ТанкМаксім Танк - Мухамор

Пераказы, дыктантыНастасін гай